[11.05.2012] Правілы прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі  
 

 Для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі, прыём у якую ажыццяўляецца па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка гімназіі і прад’яўляе ў прыёмную камісію іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

-  у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназіі;

- у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня ў год прыёму ў Х клас гімназіі, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ, Х і ХІ класы гімназіі.

 Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі падае ў прыёмную камісію:

- пры прыёме ў V клас, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы копію пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, медыцынскую даведку аб стане здароўя, ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі;

- пры прыёме ў Х клас копію пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, медыцынскую даведку аб стане здароўя, пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.

Сярэдні бал (акруглены да дзясятых доляў ліку) пасведчання аб агульнай базавай адукацыі выводзіцца сакратаром прыёмнай камісіі гімназіі.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены наступныя тэрміны правядзення ўступных іспытаў на 2012 – 2013 навучальны год па вучэбных прадметах:

- у V клас гімназіі:

                          5 чэрвеня 2012г. – руская мова(у пісьмовай форме);

                          7 чэрвеня 2012г. – матэматыка(у пісьмовай форме);

                          9 чэрвеня 2012г. – беларуская мова(у пісьмовай форме);

- на свабодныя месцы ў VІ– ХІ класы:

           13 жніўня 2012г. – беларуская мова(у пісьмовай форме);

           15 жніўня 2012г. – матэматыка(у пісьмовай форме);

           17 жніўня 2012г. – руская мова(у пісьмовай форме).

Матэрыял падрыхтавала  Пацэнка А.С.

 Май, 2012


© 2012 ГУО "Гимназия №1 имени К.Калиновского г.Свислочь"

Наш адрес: 231960, г.Свислочь, ул. Пролетарская д.15, Телефоны: 8(01513)3-35-82, факс 3-35-82; e-mail: info@svgimnazia1.grodno.by