[1.09.2011]   1 верасня - ПЕРШЫ ЎРОК
 

    1 верасня ў кожнай школе Беларусі прайшлі урокі прысвечаныя РАДЗІМЕ. Адзін з такіх урокаў адбыўся ў 8 "А" класе нашай гімназіі. Класны кіраўнік Інеса Яўгеньеўна Семяняка агучыла тэму: "Твая зямля, твая радзіма, названа светла Беларусь".

  Урок пачаўся словамі нашага славутага земляка, вялікага беларуса Францыска Скарыны: "Жывелы, якія ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, якія летаюць у паветры, ведаюць гнезды свае...".

  Якая прыгожая назва у нашай краіны - Беларусь. Чаму яна так называецца? Як  яшчэ называюць нашу радзіму і чаму?

  Вучні адказвалі: Бацькаўшчына, таму што тут жывуць нашы бацькі. Беларусь, таму што людзі носяць белае ўбранне, а яшчэ Айчына, край блакітных азер, зямля пад белымі крыламі, васільковы край.

  Выразна і натхнена вучні чыталі вершы аб Беларусі, раслінным і жывельным свеце, гісторыі і сучаснасці, расказвалі, якая яна, наша зямля.

  Затым адбыўся конкурс інтэлектуалаў "краязнаўчы калейдаскоп". Васьмікласнікі выступілі ў ролі гісторыкаў, літаратараў і мудрых дарадцаў.

  Напрыканцы прагучаў запавет: Толькі пад небам Бацькаўшчыны Вы можаце знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, творчай працай прынесці найбольшую карысць грамадству і адчуць сябе па сапраўднаму шчаслівымі. Будзьце дастойнымі грамадзянамі сваёй Айчыны.

Тут можна заставіць сваё паведамленне:


Ваша імя:

Паведамленне:

Увядзіце код: 4568


© 2008 ГУО "Гимназия №1 имени К.Калиновского г.Свислочь"

Наш адрес: 231960, г.Свислочь, ул. Пролетарская д.15, Телефоны: 8(01513)3-35-82, факс 3-35-82

e-mail: info@svgimnazia1.grodno.by