[6.12.2011] ШОСТЫ ДЗЕНЬ  
 

             ШОСТЫ ДЗЕНЬ: "УРА! НОВАЯ ГУЛЬНЯ"

Кожны народ мае свае самабытныя гульні, якія адлюстроўваюць яго характар, старажытныя звычаі і традыцыі. І беларускі народ тут не з’яўляецца выключэннем. У яго есць свае любімыя гульні, што захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яны цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, клімата-геаграфічным становішчам рэспублікі, яе прыродным асяроддзем.Паколькі народная гульня – гэта сацыялагічны феномен, у якім умоўна адлюстроўваецца рэчаіснасць, то з развіццем грамадскай свядомасці змяняецца і змест гульняў. Аднак лепшыя традыцыі народнай фізкультуры, педагогікі, звычаі і нацыянальны каларыт у іх не толькі не знікаюць, але і беражліва захоўваюцца. Як правіла, беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі. Адны з гульняў маюць пэўныя традыцыйныя нормы і слоўнае афармленне, што ператварае іх у своеасаблівыя драматызаваныя дзеянні. У другіх -строга размяркоўваюцца ролі ўсіх удзельнікаў, слова ў іх з’яўляецца сігналам да нейкага дзеяння. Улічваючы гэта,настаўнікі I ступені агульнай сярэдняй адукацыі гімназіі шырока выкарыстоўваюць беларускія народныя гульні ў сваей працы.

Так, у суботу, 3 снежня, у гарадскім парку адбылося пазакласнае мерапрыемства”Ура! Новая гульня! ” Вучням 2”А”класа (класны кіраўнік- Таўканіца А.У.) была прапанавана забаўляльная праграма . Гульні:”Грушка”, “Блін гарыць!”, “Гуж”,” Зайка- маладзік”,”Золата”, “Макі- маковачкі”, “Кацяняткі-дзіцяняткі”,”Сляпы музыкант”,”Свабоднае месца”,”Фігуры”, “Шэры кот”, “Калім-бам-ба”. 

Дзеці з задавальненнем рэгламентавалі правілы сваіх любімых гульняў, а таксама легка засвоілі простыя і варыятыўныя правілы новых гульняў.

Актыўнымі балельшчыкамі былі бацькі. Яны падтрымлівалі сваіх дзяцей і нават пазнаемілі іх з гульнямі свайго дзяцінства.

Такім  чынам, народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі ўяўляюць аснову для фарміравання ў дзяцей неабходных камунікатыўных навыкаў, фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму  і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа.

Материал подготовила Толкалница Е.В.


Здесь можно оставить свое сообщение о впечатлениях с семинара, о фото и др.


Пожалуйста, представьтесь:

Здесь вы можете оставить свое сообщение

Введите код: 5598


16.12.2011 в 18:35 Валерия Г. написал:
Фотографии замечательные, жаль, что меня там не было... --------------------------------------------------------

5.04.2012 в 14:36 Юлия написал:
Здравствуйте. Я бы хотела у вас попросить описание игры “Макі- маковачкі”. Оправьте, пожалуйста на мой электронный почтовый ящик: kovjulya@mail.ru. Заранее благодарна. --------------------------------------------------------

© 2008 ГУО "Гимназия №1 имени К.Калиновского г.Свислочь"

Наш адрес: 231960, г.Свислочь, ул. Пролетарская д.15, Телефоны: 8(01513)3-35-82, факс 3-35-82

e-mail: info@svgimnazia1.grodno.by