Першакласнікі сустракалі ВОСЕНЬ- ЧАРАЎНІЦУ.
17 кастрычніка ў 1 «А» класе прайшоў незвычайны ўрок пазакласнага чытання – урок-свята па тэме «ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ». Прысутнічалі бацькі, намеснік дырэктара па выхаваўчай работе Ж. І. Лешанюк, настаўнікі, пяцікласнікі- гімназісты, вучні 1«Б» класа.
Гасцей павітала сама спадарыня Восень са сваей світай: дружнымі братамі- месяцамі і вяселым Вожыкам. Яна рабіла сапраўдныя цуды: «засыпала» клас сваімі вітаміннымі дарамі і ўпрыгожыла кабінет рознакаляровым лісцем. Урачыстая атмасфера і яркае афармленне класа дакладна адпавядалі вобразу дбайнай пары года. Менавіта ў гонар Восені прагучалі вершы на роднай мове,былі паказаны пазнавальныя інсцэніроўкі і праведзены цікавыя гульні. Першакласнікі даведаліся ад гімназістаў, чаму жаўцее лісце на дрэвах, і расказалі ўсім, як правільна паводзіць сябе пры зборы грыбоў, як рыхтуюцца да зімоўкі птушкі і звяры. Вучні бліскуча справіліся з заданнямі восеньскіх месяцаў, а з вяселым Вожыкам выканалі займальную фізхвілінку. У канцы свята ўсе атрымалі ад Восені карысныя пачастункі. Дзіцячаму задору, аптымізму і энергіі маглі пазайздросціць нават самыя прафесійныя артысты. Радасныя і натхненыя беларускім літаратурным словам удзельнікі свята надоўга запомняць гэты дзень.

Матэрыял падрыхтавала класны кіраўнік А.У. Таўканіца