18 студзеня адзначаецца Сусветны дзень снегавіка. Напярэдадні свята вучні 4 “А” класа завіталі на выставу «Парад снегавікоў»у Свіслацкую раённую бібліятэку, дзе іх чакала сустрэча з любімымі зімовымі персанажамі- снегавікамі. Тут снегавікі не простыя, а чароўныя! Выканала іх мастак-афарміцель бібліятэкі Людміла Пятроўна Шворак. У іх укладзены дабрыня, любоў, прыгажосць, цярплівасць, аптымізм, вясёлы зімовы настрой. Снегавікі вялікія і маленькія, рознакаляровыя і усмешлівыя, у капялюшыках, вязаныя, пашытыя, вышытыя- няма мяжы навагодняй фантазіі іх майстра з залатымі рукамі! Хочаце ў зімовую казку- загляньце ў бібліятэку!