Так называецца адкрыты педагагічны інтэрнэт-партал, які прызначаны для інфарматызацыі дзейнасці педагогаў і адміністрацыі ўстановы адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, а таксама для ўзаемадзеяння педагагічных работнікаў на розных узроўнях. Аўтар-стваральнік інтэрнэт-партала — настаўнік фізікі і інфарматыкі Грабоўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Гомельскага раёна Кірыл Аляксандравіч Дземусёў. Распрацоўка педагога была ўдастоена дыплома І ступені на Рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”.
http://webnastaunik.by/— Апошнім часам усё часцей абмяркоўваюцца пытанні стварэння электронных адукацыйных прастор ва ўстановах адукацыі, раёнах, абласцях. Важна разумець, што ўяўляе сабой такая прастора. Часцей за ўсё яе называюць адзінай па прычыне неабходнасці ўніфікацыі спосабаў яе выкарыстання зацікаўленымі асобамі і ўзаемадзеяння яе кампанентаў паміж сабой, — гаворыць Кірыл Аляксандравіч. — Адзіную электронную адукацыйную прастору рацыянальна падзяляюць на тры складнікі, якія перакрыжоўваюцца і Кірыл Аляксандравіч Дземусёў.ўзаемадзейнічаюць паміж сабой праз установу адукацыі: гэта прастора для адукацыі навучэнцаў, прастора для ўзаемадзеяння педагогаў і адміністрацыі з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі (часцей пад гэтым разумеюць інтэрнэт-сайт установы) і прастора для ажыццяўлення кіравання адукацыйным працэсам і ўзаемадзеяння педагагічнай грамадскасці па пэўных пытаннях.
Укараненне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс у якасці сродку навучання школьнікаў адбываецца актыўнымі тэмпамі і прымае ўсё больш сучасныя і перспектыўныя формы. Што ж тычыцца сродкаў арганізацыі і кіравання адукацыйным працэсам, то ў гэтай галіне існуе некаторая свабодная ніша, якую неабходна запаўняць. І, нягледзячы на сродкі аўтаматызацыі кіраўніцкіх працэсаў ва ўстановах, якія існуюць даволі доўгі час, падчас работы ўзнікаюць задачы, граматную інфарматызацыю якіх на сёння не рэалізоўвае ніводны электронны сродак. Праект “Штодзённік настаўніка” і мае на мэце забеспячэнне электроннага суправаджэння дзейнасці педагогаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу і яго кіраванні, а таксама для іх дыстанцыйнага ўзаемадзеяння.
“Штодзённік настаўніка” з’яўляецца модульным праектам: для кожнага педагога прадастаўляецца магчымасць выкарыстання толькі неабходных для яго функцый, якія адпавядаюць яго патрэбам. Незалежна ад месца, дзе знаходзіцца карыстальнік, праект дазваляе ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу атрымліваць пэўныя перавагі.
Педагогу: весці каляндарна-тэматычнае планаванне ў электронным выглядзе (аўтаматычна расставіць даты планавання, мяняць яго ў адпаведнасці са зменамі ў раскладзе); аператыўна атрымліваць доступ да ўласнага раскладу, раскладу любога класа, раскладу званкоў установы адукацыі; рабіць занатоўкі і планаваць дзейнасць падчас урокаў; фіксаваць адзнакі навучэнцаў у электронным журнале; арганізаваць рэйтынгавую сістэму ацэньвання; аналізаваць паспяховасць навучэнцаў у аўтаматычным рэжыме; аператыўна атрымліваць інфармацыю ад метадыстаў і разлічваць на іх кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні педагагічных праблем; павышаць прафесійную кампетэнтнасць праз удзел у дыстанцыйных семінарах; задаваць пытанні і абменьвацца меркаваннямі на педагагічным форуме; абменьвацца асабістымі паведамленнямі.
Класнаму кіраўніку: аператыўна атрымліваць доступ да асабістай інфармацыі навучэнцаў у любым месцы з любой прылады; фіксаваць пропускі навучэнцамі заняткаў і прычыны гэтых пропускаў у хуткай і зручнай форме, атрымліваць інфармацыю аб колькасці пропускаў за пэўны прамежак часу; мець доступ да выніковых адзнак навучэнцаў, атрымліваць інфармацыю аб сярэднім бале, дынаміцы адзнак кожнага канкрэтнага вучня.
Адміністрацыі ўстановы адукацыі: скласці расклад у адпаведнасці з нормамі СанПіНа; інтэграваць расклад у афіцыйны сайт установы, раздрукаваць для размяшчэння на стэндзе; аператыўна вызначаць занятасць педагогаў для кожнага канкрэтнага дня тыдня; аналізаваць наведвальнасць навучэнцаў; атрымліваць дэталёвы аналіз якасці выкладання; аператыўна мець доступ да асабістых даных навучэнцаў; задаваць пытанні і абменьвацца меркаваннямі на педагагічным форуме; выкарыстоўваць убудаваныя магчымасці размеркавання прэміяльнага фонду.
Метадысту раённага і абласнога ўзроўняў: арганізоўваць дыстанцыйныя семінары па кейс-тэхналогіі; аказваць метадычную дапамогу праз стварэнне прадметных метадычных блогаў раённага і абласнога ўзроўняў; арганізоўваць метадычны дыялог з настаўнікамі-прадметнікамі для аператыўнага вырашэння ўнутраных пытанняў.
Партал “Штодзённік настаўніка” даступны па адрасе webnastaunik.by. Са штодзённікам зручна працаваць як са стацыянарнага камп’ютара ці ноўтбука, так і з мабільнага ўстройства. Акрамя таго, усе функцыі даступныя праз інтэрнэт і не патрабуюць устаноўкі якога-небудзь праграмнага забеспячэння.
Па словах К.А.Дземусёва, магчымасці партала дзеляцца на дзве групы — закрытыя (непублічныя) для кожнага пэўнага кола педагогаў і адкрытыя для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў. Так, рэалізацыя непублічных функцый не дазваляе педагогам розных устаноў адукацыі атрымліваць інфармацыю адно аднаго, а дзяленне карыстальнікаў на спецыялізацыі гарантуе фільтрацыю семінараў, якія праводзяцца, адкрытых метадычных блогаў і г.д.
http://webnastaunik.by/Падрыхтавала Наталля КАЛЯДЗІЧ.
Па матэрыялах настаўніцкай газеты