Грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае прыняць удзел у конкурсе маладых аматараў птушак «Юны арнітолаг».
Мерапрыемства заклікае дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 17 гадоў часцей бываць на прыродзе і бліжэй знаёміцца з вялікім светам дзікай прыроды. У Беларусі можна ўбачыць 325 відаў птушак. Лічба вялікая, але галоўнае – пачаць свае назіранні. З кожным новым наведваннем прыроды будзе прасцей заўважыць тых, хто мілагучна спявае, седзячы на галінках.
ля ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на сайце «Біяразнастайнасць Беларусі», на працягу года назіраць за птушкамі і заносіць свае назіранні ў базу рэсурсу. Затым да 25 снежня 2016 года патрэбна даслаць сваё імя, прозвішча, узрост, адрас і тэлефон для сувязі на электронную скрыню salavei@ptushki.org, а ў тэме ліста пазначыць «Юны арнітолаг».
Вынікі конкурсу будуць падведзены сакратарыятам грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» да 15 студзеня 2017 года.
Пераможцы атрымаюць прызы.
З дадатковай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца на сайце ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Крыніца матэрыялу