Акцыя – “ Кветкі Перамогі” – гэта своеасаблівая традыцыя: упрыгожыць нашу зямлю, унесці свой уклад ва ўвекавечванне памяці аб мінулым. Спачатку вучні разам з настаўнікамі, бацькамі і гасцямі павязалі чырвоныя і зялёныя стужкі на дрэўцах у гімназічным садзе, а потым высадзілі кусцікі бэзу вакол дзіцячай пляцоўкі. Цяпер кожнае дрэўца радуе позірк прыгажосцю бела – ружовых пялёсткаў. Вясну 70 – годдзя Перамогі сімвалізуе чырвона – зялёная стужка, упрыгожаная кветкамі яблыні. У адно зліваюцца і радасць ад вясновай прыроды, і гонар за вялікае свята.