Сэрца маці
Маці! Якое цудоўнае слова! Як яно многа значыць для кожнага з нас! У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў, надзея і боль за дзіця. І менавіта таму малыя дзеці вымаўляюць гэтае слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, з дзяцінства яны яго праносяць праз усё жыццё. У кожнага чалавека ў любым узросце маці – самы родны, дарагі, блізкі і любімы чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў цябе ёсць.
Забываюць, здраждваюць сябры, а маці ніколі не пакіне цябе, яна – твой лепшы сябр, з ёй ты можаш пагварыць на любую тэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнай сітуацыі. Яна прымае цябе, такім, які ты ёсць. А як добра ты сябе адчуваеш, калі на свеце ёсць такі чалавек, які заусёды верыць, абараняе, любіць цябе.