З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства 8 красавіка адбыўся школьны этап Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". У ім прынялі ўдзел вучні 1-10 класаў, якія дэкламавалі творы класікаў беларускай літаратуры.Традыцыйна конкурс прайшоў у чатырох узроставых катэгорыях: 1-4,5-6,7-8,9-10 класы. Пад час выканання прагучалі творы П. Панчанкі, У. Мазго, К. Крапівы, Н. Гілевіча, П. Броўкі. Вучні малодшых класаў з задавальненнем дэкламавалі вершы дзіцячых пісьменнікаў. Акрамя выразнага мастацкага чытання, канкурсанты былі вельмі артыстычныя, выкарыстоўвалі магчымасці жэстаў, мімікі, такім чынам стараліся больш глыбока адчуць мастацкі тэкст, імкнуліся быць сапраўднымі акцёрамі. Некаторыя з іх пераапраналіся ў касцюмы згодна са сваёй пастаноўкай. А самае паспяховае, што з вуснаў кожнага дзіцяці гучала беларуская мова. Конкурс прынёс шмат задавальнення, пазітыўных, радасных эмоцый як самім удзельнікам, так і тым, хто прыйшоў іх падтрымаць.