Сапраўднае свята паэзіі, роднага беларускага слова адбылося 30 красавіка. Юныя гіназісты прынялі ўдзел у школьным этапе рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка", прысвечанага Году малой радзімы. Гучалі вершы толькі на беларускай мове, аўтарамі былі і А. Граганікаў, С. Шушкевіч, М. Чарняўскі і былыя выпускнікі гімназіі - Сарай Кацярына, Бяляева Анастасія. Праслаўлялася Свіслач, яе гісторыя, людзі, мінулае і сучаснасць.
Жадаем поспехаў! Гучы, беларускае слова! Квітней, малая радзіма!