У рамках праекта «Літаратурны юбілей» у бібліятэцы гімназіі прайшла літаратурная гадзіна «Іван Шамякін: знаемы і не знаемы», прысвечаная 100-годдзю пісьменніка. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 10 класа.
На працягу гадзіны дзяўчаты і хлопцы знаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці знакамітага пісьменніка, паглядзелі відэаролікі пра Івана Шамякіна. Вучні даведаліся, што многія героі твораў Івана Шамякіна мелі прататыпы, іншыя ён прысвячаў сваёй жонцы.
На кніжнай выставе "Творцы траўдзівага жыцця" навучэнцы мелі магчымасць убачыць лепшыя творы пісьменніка: «Трывожнае шчасце», «Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні», «Атланды і карыятыды», « Вазьму твой боль» «Гандлярка і паэт», «Злая зорка», «Сатанінскі тур» і іншыя.