Суботняе мерапрыемства ў 4 “А”класе мела назву-“Знаёмая незнаёмка”. Апошняе восеньскае свята ладзілі ў гонар бульбы.
Вучні даведаліся пра гісторыю з’яўлення “другога”хлеба на беларускай зямлі, пазнаёміліся з правіламі пасадкі і догляду за гэтай раслінай.Сама Бульба завітала да нас на свята са сваімі сябрамі- Зернеткам і Каласком.Гаспадыня сустрэла хлебам-соллю, частавала стравамі з бульбы.А Суседка дапамагла абараніцца ад гэтага злодзея –Каларадскага жука.Разам з Дзедам Усёведам адгадвалі беларускія народныя загадкі, гулялі ў народныя гульні, спявалі частушкі, ігралі на народных інструментах і танцавалі “Бульба-хоп”. Свята бульбы адбылося! Малайцы, мае беларусы!
Класны кіраўнік А. У. Таўканіца