У пятніцу, 26 верасня, у гімназіі №1 г. Свіслачы адбылася ўрачыстасць для вучняў 1 «А» класа і іх бацькоў. Былі запрошаны і госці – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ж.І. Лешанюк і пяцікласнікі гімназіі.
Першае школьнае свята… Знамянальная падзея ў жыцці першакласніка. Знаемства са школьнай рэчаіснасцю з'яўляецца самым важным для шасцігодак. Маленькія вучні вытрымалі новыя нагрузкі: прынялі напоўненыя новым зместам адносіны, наладзілі ўзаемаадносіны з аднакласнікамі.