Добры дзень таму, хто ў гэтым даму!
Мы рады Вас вітаць, усім дабра жадаць!
Такімі радаснымі словамі, трымаючы ў руках каравай з новага ўраджаю, сустракалі гасцей другакласнікі.Вучні даведаліся пра восеньскія народныя святы -Дажынкі і Багач,паслухалі гучанне беларускага народнага інструмента – цымбал, адгадалі «загадкі на градках» у чароўных каронах,атрымалі прызы – часночныя пацеркі і падпіску на часопіс «Выдатнік. 2 клас», «сабралі» багаты ўраджай агародніны і садавіны, разам з Бульбінкай «накапалі» смачнай бульбы і, канешне, уславілі вершамі працу хлебароба, паспрабаваўшы духмяную хлебную скарынку.Усім прыйшліся даспадобы нашы гульні, вершы, смех! А бацькі за такое стараннае выступленне падрыхтавалі для вучняў вітамінны стол.
Канікулы ж! Трэба падмацоўваць свае здароўе!