


22 кастрычніка ў бібліятэку гімназіі на літаратурную гадзіну “Вобразы мілыя роднага краю”, прысвечаную 140- годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, завіталі вучні 3 класа. Трэцякласнікі чыталі вершы, вершаваныя апавяданні і казкі, інсцэніравалі байкі славутага песняра. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі цікавыя паведамленні пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Коласа, пра яго творчую дзейнасць, сяброўства з Я. Купалам. Падрыхтавалі матэрыял юныя даследчыкі - вучні 5”А” класа.
Напрыканцы літаратурнай гадзіны ўсім вучням была прапанавана віктарына па творчасці Я.Коласа. Таксама быў выбраны самы ўважлівы ўдзельнік мерапрыемства.