Супрун А.П. на фрагменце ўрока ў 11 класе прадэманстравала, як можна інтэнсіфікаваць адукацыйны працэс па замежнай мове, выкарыстоўваючы інтэрнэт-рэсурсы і праграмнае забеспячэнне Linco, якім абсталяваны лінгафонны кабінет гімназіі.
22 кастрычніка праходзіў абласны семінар творчай групы настаўнікаў замежнай мовы Гродзеншчыны, прысвечаны спосабам рэалізацыі сеткавага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу па замежнай мове. Ужо два гады запар педагогаў замежнай мовы з усёй вобласці вітае Свіслацкі раён. Запланаваныя мерапрыемствы праводзіліся на базе гімназіі №1 імя К.Каліноўскага.