21 верасня адбылася забаўляльна- пазнавальная праграма для малодшых школьнікаў.Казачныя героі напомнілі вучням аб правілах бяспечных паводзін ў школе, у грамадскіх месцах, аб правілах дарожнага руху.А праверылі гэтыя веды інспектар ДАІ і супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх. Дзеці з захапленнем праглядзелі мультфільм па асновах бяспечнай жыццядзейнасці. Асаблівы інтарэс выклікалі гульні, у якіх паўтаралі правілы здаровага ладу жыцця. І закончылася мерапрыемства вясёлым флэшмобам.