

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 2 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслачы” адправіліся ў падарожжа па краіне роднай мовы, паклікаўшы на дапамогу веды і фантазію.
Мэта гульні-падарожжа - замацоўваць веды вучняў аб мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў; развіваць уменне працаваць у групе , разважаць; ствараць умова для выхавання павагі і пачуцця любові да Радзімы, роднай прыроды, беларускага слова.
У падарожжа адправіліся тры каманды: “Званочкі”, “Васілечкі”, “Каласочкі”. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы вучні рабілі прыпынкі і выконвалі розныя заданні.