21 лютага 2020 г. сапраўдным урачыстым акордам заканчэння Дня роднай мовы стала свята “Багата родная ты мова”. У актавай зале сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі, сапраўдныя аматары роднай мовы.Пад мілагучныя напевы народных песень гучалі вершы пра Беларусь, мову, маці, Айчыну ў выкананні Рудомінай Дар’і, Новік Ульяны, Бубенчык Міланы, Курбат Анастасіі, Гуштына Ільі, Цямежнікавай Ульяны, Грынко Ягора, Гуляя Арсенія, Гедзько Аляксандры. А напрыканцы настаўнік беларускай мовы Семяняка І.Я прачынала ўласны верш Таўканіцы Ангеліны, які зачараваў усіх прысутных. Усе ўдзельнікі свята атрымалі на памяць кніжкі беларускіх аўтараў. Будзьце ж і вы разам з тымі, хто думае і размаўляе па – беларуску!