20 лютага на перапынках вучні і настаўнікі гімназіі ўдзельнічалі ў акцыі “Чытаем па-беларуску”. Да сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў, прыказкі, казкі і вершы. Кожны жадаючы мог выбраць і прачытаць твор.
На працягу дня гучала родная беларуская мова. Чытачы выконвалі творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, Я.Янішчыц, Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, С.Шушкевіча і інш.
Прысутныя пачулі вершы ў выкананні настаўнікаў Маркевіч А.П., Семянякі І.Я., дырэктара гімназіі Гірэй С.Ф., а таксама загадчыка РМК Вайцюлевіч А.М.
Напрыканцы навучальнага дня мы пацікавіліся ў вучняў, ці спадабалася ім чытаць па-беларуску і наколькі мэтазгодна праводзіць падобныя акцыі. Абсалютная большасць навучэнцаў выказалася за правядзенне падобных мерапрыемстваў.
Чытайце па–беларуску самі, разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі, сястрычкамі і братамі. Выкарыстоўвайце магчымасць пазнаёміцца з творчасцю выдатных беларускіх пісьменнікаў і іх кнігамі.