Сёння з самага ранку ў VIII класе гучала наша родная, беларуская мова. Класны час, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прайшоу ўзнесла і натхнёна. Усім жыццём даказана, што беларуская мова не толькі сродак зносін паміж людзьмі, але і душа нацыі, аснова мудрасці народа, яго песень, казак, літаратуры. Гучалі непаўторныя прыгожыя родныя словы: кветка, каханне, шчырасць, матуля… Вучні выказваліся аб неабходнасці паважаць і любіць сваю родную мову. Вучні VIII класа прынялі ўдзел у абласным флаер-фэсце ”У любімай мове, роднай, наскай. Ах, якія словы…”. Мы ўсе - жыхары адной планеты, мы розныя, але мы разам. Мы паважаем усе народы, усе мовы. Але ж свая, родная мова, нам блізкая і дарагая.
Свята роднай мовы працягваецца. Поспехаў і радасці ўсім.