Гімназісты, настаўнікі, бацькі рыхтуюцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. У гімназіі арганізавана выстава “Малюем творы беларускіх аўтараў”. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з малюнкамі юных мастакоў і паслухаць гімназістаў, якія чыталі вершы беларускіх аўтараў пра роднае слова, родную зямлю, малую радзіму, беларускі народ. Гучы і надалей, наша родная мова!