Вучаніца 2 “А”класа Вераніка Андрушка ўдзельнічае ў V Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”
Андрушка Вераніка разам са сваей мамай Ганнай Канстанцінаўнай падрыхтавалі на конкурс вельмі прыгожую кампазіцыю “Сябруюць дзеці на ўсей Зямлі”.Дзяўчынкі і хлопчыкі нашай Беларусі, суседніх краін – Расіі, Украіны,Літвы,Латвіі і Польшчы намаляваны ў нацыянальным адзенні.Разглядаючы малюнак, мы можам даведацца аб асаблівасцях народных строяў нашых сяброў-суседзяў.
Жадаем табе, Веранічка, перамагчы ў гэтым конкурсе! Няхай усміхнецца табе ўдача! Вялікі дзякуй Ганне Канстанцінаўне за супрацоўніцтва!
Класны кіраўнік А. У. Таўканіца