Радасна віталі вучні 2 “А” і 2 “Б” класаў сваіх аднакласнікаў. Сустрэчы з сябрамі, святочны настрой, урачыстая лінейка, першы званок і першы ўрок. На ўрок ведаў “ Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” другакласнікі адправіліся ў дзіцячую бібліятэку. Тут іх чакалі лялечныя героі Васілёк і Васілінка. Паслухаўшы легенду пра Беларусь, рабяты даведаліся аб гісторыі ўзнікнення роднай старонкі. З ахвотай і задавальннем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе “Прыказка”, краязнаўчай віктарыне “Знаўцы роднага краю”. Прывабіла ўвагу дзяцей кніжная выстава-экспазіцыя “Роднай краіне прысвячаецца”. Напрыканцы мерапрыемства вядучыя пажадалі дзецям добра вучыцца, быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.