У бібліятэцы гімназіі адбылася літаратурная гадзіна “Чароўная кветка беларуская паэзіі”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 10 класа.
Вядучыя Аксёнава Кацярына, Басалай Паліна і Грыка Ігнат цікава расказалі пра лёс Яўгеніі Янішчыц, яе геніяльную паэзію. З захапленнем чыталі вершы Яўгеніі Іосіфаўны Сініца Юлія, Якавенка Мацвей, Вансовіч Яна, Судніковіч Рыма, Тамашэвіч Вадзім, Мінчук Арына
У час мерапрыемства дзясяцікласнікі глядзелі фільм “Знакамітыя беларусы. Яўгенія Янішчыц”, слухалі песні на словы Я.Янішчыц “Да сустрэчы”, “Не воблака, а проста аблачынка”, “Спеўная ваколіца”.