Главная > Информация > СВЯТА «Пасвячэнне ў вучні» ў 1 «А» класе
СВЯТА «Пасвячэнне ў вучні» ў 1 «А» класе26-09-2014, 13:38. Разместил: admin |
У пятніцу, 26 верасня, у гімназіі №1 г. Свіслачы адбылася ўрачыстасць для вучняў 1 «А» класа і іх бацькоў. Былі запрошаны і госці – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ж.І. Лешанюк і пяцікласнікі гімназіі.
Першае школьнае свята… Знамянальная падзея ў жыцці першакласніка. Знаемства са школьнай рэчаіснасцю з'яўляецца самым важным для шасцігодак. Маленькія вучні вытрымалі новыя нагрузкі: прынялі напоўненыя новым зместам адносіны, наладзілі ўзаемаадносіны з аднакласнікамі. Святочна апранутыя дзеці з задавальненнем паказалі, як умеюць адказваць ля дошкі, правільна карыстацца школьнымі прыналежнасцямі, расказваць вершы гучна і выразна. А песні, развучаныя з настаўніцай музыкі Н. В. Саўко, заслужылі цеплых апладысментаў. Госці- пяцікласнікі павіншавалі сваіх маленькіх сяброў і расказалі пра тое, што заняткі ў пачатковай школе не толькі пазнавальныя, але і вяселыя. Яны прадставілі інсцэніроўкі са свайго школьнага жыцця. Бацькі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе загадак аб важных справах першакласнікаў. А вучні –у адказ – паабяцалі старанна іх выконвацьі нават раскрылі свае мары: кім хочуць стаць ў будучым. Гэта і будаўнікі, і лекары, і мастакі, і выхавальнікі… А галоўнае, што «ўсе нашы рукі патрэбныя роднай Беларусі». А каб мары здзейсніліся, пяцікласнікі параілі выконваць правілы школьніка і беражліва адносіцца да памочнікаў- падручнікаў, якія былі прадстаўлены на Парадзе кніг. Фінальным акордам у карагодзе сяброў гучалі словы : «Толькі РАЗАМ мы моцныя!». І канешне, як і на любым свяце, не абышлося без падарункаў : ад завуча атрымалі «Дыпломы першакласніка», ад гімназістаў- значкі «Вучань 1 класа », а ад першай настаўніцы - падпіску на беларускае выданне «Буся» (чытанка- маляванка для дзяцей). Жадаем, каб дарога па Краіне Ведаў для нашых першакласнікаў заўседы была светлай і радаснай! Матэрыял падрыхтавала класны кіраўнік А.У. Таўканіца Вернуться назад |