Главная > Информация, БРСМ > Гімназісты прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Гучы, родная мова”
Гімназісты прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Гучы, родная мова”21-02-2023, 15:46. Разместил: Жук Т.И. |
У дзень роднай мовы вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Гучы, родная мова”. Назву камандзе выбіралі са слоў, ужытых у вершах, якія гучалі перад пачаткам гульні. За званне лепшых знаўцаў беларускай мовы змагаліся каманды: “Паясы”, “Дыяменты”, “Вясна”, “Шчасце”, “Прадзеды”, “Павучкі”, Венера”, “Беларусы”, “Месяц”. Першая частка гульні называлася “Медыяазбука”. Па малюнках на экране трэба было ўспомніць і запісаць адметныя беларускія словы. Вучні з лёгкасцю ўспомнілі словы валошка, лялька, бярозавік,фарбы,гадзіннік. І толькі некаторыя каманды здолелі адгадаць словы прас, рунь, узнагарода, заплечнік, пацеркі. У “Сваёй гульні” камандам было прапанавана 10 тэматычных блокаў, кожны з якіх утрымліваў па пяць пытанняў. Пытанні былі разлічаны на веданне вучнямі беларускіх песень, ягад, свят, прыказак. Вучні ўспомнілі беларускія гарады, вуліцы Свіслачы, назвы ежы. Дзеці добра спраўляліся з заданнямі,аднак усё ж адкрылі для сябе некаторыя словы па-беларуску. Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі. Вернуться назад |