Главная > Информация > Дзень беларускай мовы ў 2 “Б” класе

Дзень беларускай мовы ў 2 “Б” класе


23-02-2022, 08:49. Разместил: Жук Т.И.
Дзень беларускай мовы ў 2 “Б” класеДзень беларускай мовы прайшоў у 2 “Б” класе гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы ў незвычайнай форме літаратурна-пазнавальнай гульні “Сябруй з роднай мовай”. Для дзяцей гэта было цікава, займальна, пазнавальна і карысна.

Гульня прайшла пад дэвізам “Слухай, разважай і весяліся. Толькі не зявай, ва ўсіх конкурсах удзел прымай”. У чароўных скрыначках для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя заданні: “Скорагаворкі”, “Залацінкі народнай мудрасці”, “Этыкет па-беларуску”, “Знаёмыя незнаёмцы”, “Літары- пярэваратні”, “Прыказкі і прымаўкі”. У адной з каробак быў прыхаваны цэлы стос загадак ад беларускіх пісьменнікаў і загадак, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, – народных. Вучні ўспомнілі забаўлянкі, песні, лічылкі. З задавальненнем вучні ўключыліся ў разгадванне рэбусаў і крыжаванак, складанне прыказак і прымавак.


Вернуться назад