Главная > Библиотека > Майстар слова – Кандрат Крапіва
Майстар слова – Кандрат Крапіва9-04-2021, 12:39. Разместил: Котусева Э.А. |
У бягучым годзе адзначаецца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. Да юбілея пісьменніка падрыхтавана выстава "Мастак сатырычнага слова", на якой можна знайсці творы К.Крапівы, матэрыялы аб яго жыцці і творчасці.
З дзявяцікласнікамі гімназіі ў бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча “Майстар беларускай сатыры”. У пачатку мерапрыемства прысутныя даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці Кандрата Кандратавіча Атраховіча, які вядомы кожнаму беларусу пад псеўданімам Кандрат Крапіва. Вучні з цікавасцю праглядзелі ўрывак фільма “Загадкі Дзеда Кандрата”, даведаліся, што Кандрат Крапіва не толькі майстар байкі і камедыі і ў той жа час – лірычны паэт. Яго талент непаўторны і рознабаковы. На працягу гадзіны ўзельнікі чыталі творы пісьменніка, успаміналі байкі аўтара, якія выраслі з народных прыказакі і прымавак. Напрыканцы мерапрыемства чытачы адказалі на пытанні віктарыны “Майстар слова – Кандрат Крапіва”. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Вернуться назад |