Главная > Значимые культурные мероприятия, Мероприятия > Паўнапраўныя грамадзяне
Паўнапраўныя грамадзяне13-03-2020, 18:04. Разместил: Котусева Э.А. |
13 сакавіка 2020 года ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў у рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 19 лепшых вучняў з усіх раёнаў вобласці.
Сярод іх выдатнікі, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, юныя актывісты і валанцёры. Кожны з іх марыць дасягнуць поспеху ў жыцці, каб быць карысным грамадству і сваёй краіне, і нягледзячы на юны ўзрост мэтанакіравана ідзе да заваявання новых вяршынь у вучобе, спорце, творчасці. Атрымаць пашпарт напярэдадні важнага дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі – з рук старшыні аблвыканкама, як прызналіся хлопцы і дзяўчаты, асабліва прыемна: значыць, твае намаганні і імкненні заўважылі на ўзроўні вобласці. Гэта адказнасць і ў той жа час матывацыя да новых дасягненняў. Уладзімір Краўцоў павіншаваў юных грамадзян, якія сёння зрабілі першы крок у дарослае жыццё. Ён пажадаў школьнікам поспехаў, адказнасці за развіццё сваёй краіны і разумення таго, што ў дарослых людзей ёсць не толькі правы, але і абавязкі. Вернуться назад |