Главная > НАЧАЛКА, Воспитательная работа, Методический кабинет > Мова жывая, пакуль на ёй гавораць
Мова жывая, пакуль на ёй гавораць19-02-2020, 17:38. Разместил: Тарасевич А.О. |
І пачалося падарожжа з наведвання музея льну. Цікава было даведацца, як вырошчвалі і апрацоўвалі лён нашы продкі. Здзівіла тое, што ў даўнія часы лён рвалі, клалі, вязалі, білі, малацілі, церлі, часалі, пралі і ткалі ўручную без выкарыстання сучаснай тэхнікі. Вучні нават спрабавалі самі часаць лён і ткаць. А яшчэ даведаліся, што лён можа спяваць, і з задавальненнем слухалі гэтую песню. Вось цяпер стала зразумела, чаму ў народзе кажуць: “Ой, лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”
Потым гаспадары сустрэчы, вучні пачатковых класаў Грынкаўскага дзіцячага сада - базавай школы, запрасілі на гульнявую праграму “Не проста ў словы мы гуляем – на мове роднай размаўляем!” Наша адукацыйнае падарожжа прадугледжвала знаёмства з рамёствамі мясцовых жыхароў. Чароўныя карункі, саматканыя ручнікі і дываны, гліняныя збаны, саламяныя капелюшы ўбачылі на выставе ў Грынкаўскім сектары культуры і вольнага часу. Далей другакласнікі накіраваліся ў Краіну, дзе кнігу ў рукі з павагай бяруць… А потым вясёлы Заяц запрасіў усіх у свет народнай гульні. Беларускія жарты, песні і танцы, гульні і спаборніцтвы чакалі тут дзяцей. Паспяхова выконваючы заданні маршрута, вучні змаглі расшыфраваць і прачытаць наказ продкаў: “Любіце і шануйце родную мову!” Вернуться назад |