Главная > Лагерь "Солнышко" > Абласны кніжны фестываль “Кніга і час”
Абласны кніжны фестываль “Кніга і час”11-06-2017, 18:56. Разместил: admin |
11 чэрвеня 2017 года ў нашым горадзе Свіслач праходзіў абласны кніжны фестываль “Кніга і час”. На фестываль прыехала шмат удзельнікаў і гасцей з розных раёнаў Гродзеншчыны, г.Мінск.
Выхаванцы лагера з цікавасцю праглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне “З кнігай праз стагоддзі”, пачулі мудрыя словы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, слухалі чароўнае гучанне беларускіх інструментаў, пазнаёміліся з паэтычнымі радкамі, прысвечанымі нашай роднай Беларусі. Святочны настрой адчуваўся ўсюды. Маленькіх гледачоў асабліва ўразілі выставы: “Кніга сваімі рукамі”, “Рарытэтная кніга”, “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, “На шляху да духоўнай асветы”. А вось тэматычная экспазіцыя “Кніга Скарыны – шлях праз стагоддзі” запомнілася такімі словамі: “Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі…” (Францыск Скарына). Нам таксама давялося пабачыць навінкі кніжнай прадукцыі беларускіх выдавецтваў. Прадстаўнікі выдавецтва “Пачатковая школа” паказалі, як “ажываюць” часопісы “Рукзачок”, “Вясёлы заапарк”, “Мір падарожжаў” з дапамогай нашых мабільных тэлефонаў. А закончылася свята вясёлай дыскатэкай з масавым выкідам сухіх фарбаў. Якія мы былі рознакаляровыя! Кніжны фестываль запомніцца нам надоўга. Будзем чакаць новай сустрэчы з кнігай! Вернуться назад |