Главная > Конкурс > Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая»
Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая»14-09-2016, 10:44. Разместил: admin |
У сакавіку-кастрычніку 2016г. у адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праводзіцца Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей - фотаконкурс). Мэтай правядзення конкурса з’яўлялася з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Беларусь сінявокая» (пейзаж – сельскі і гарадскі, рэкі і азёры); «Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі); «Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі); «Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў). Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі. У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца ў трох узроставых катэгорыях: з 6 да 11 гадоў уключна; з 12 да 15 гадоў уключна; з 16 да 31 года ўключна. Чытаць далей ![]() Вернуться назад |