Главная > Информация > Да пабачэння, 1 клас!
Да пабачэння, 1 клас!27-05-2015, 14:02. Разместил: admin |
У сераду, 27 мая 2015 года, для вучняў 1 “А” класа і іх бацькоў адбылося выніковае мерапрыемства “Да пабачэння, 1 клас!”
Як радасна ўмець чытаць! Не трэба маму турбаваць, не трэба ўпрошваць і сястрычку: “Ну, прачытай яшчэ хоць крышку!” Не трэба клікаць і чакаць, а можна ўзяць і пачытаць! Вось і настаў час развітацца з самай першай кніжкай у жыцці школьніка. Літары засвоены, алфавіт запомнілі, чытаць склады і словы ўмеем, нават “пісьменніцкую азбуку” запомнілі.Вялікі дзякуй табе, наш верны сябар і памочнік Буквар! Год паступлення ў школу – 2014- 2015- знамянальны не толькі для нас, але і для ўсёй краіны. Не абыйшлі ўвагай гэту значную падзею і першакласнікі. Дзеці расказалі вершы і прысвяцілі песню 70-годдзю Вялікай Перамогі. “Хай будзе мір на ўсёй зямлі!”- гучаў заклік з маленькіх вуснаў. Канешне,прыйшлося вучням паказаць і свае веды перад бацькоўскім журы. На “кантрольных іспытах” прапанавана было праявіць сваю кемлівасць пры рашэнні задачак, праявіць эрудыцыю ў веданні роднай мовы і сваё красамоўства пры чытанні языкаломак. Але “экзамен” вытрымалі на выдатна! Журы вынесла прапанову: “Перавесці ў 2 клас разам з настаўніцай!” Малайцы!!! Ура!!! Да пабачэння, 1 клас!!! А цяпер можна і памарыць … …Канікулы! Канікулы! Вясёлая пара!.. Жадаю сваім вучням сонечнага бясхмарнага настрою ў час першых летніх канікул і ўсмешак на твары! Класны кіраўнік А. У. Таўканіца Вернуться назад |