Главная > Внеклассная работа, Гражданско-патриотическое воспитание, Акция, К 75-летию Великой Победы > Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні
Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні11-05-2015, 14:22. Разместил: admin |
У гімназіі №1 г.Свіслачы свята захоўваюць памяць аб вайне і аб людзях, якія здабылі мір. Рыхтуючыся да свята Перамогі, на сайце гімназіі была размешчана інфармацыя аб стварэнні зборніка творчых работ вучняў. На наш адрас паступілі творчыя работы з навучальных устаноў Свіслаччыны. У мае членамі гімназічнача прэс-цэнтра был выпушчаны зборнік “Память военных побед жива через 70 лет!”. У яго ўвайшлі творы розных жанраў: вершы, эсэ, успаміны на рускай і беларускай мовах, а таксама фотаздымкі, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі Свіслаччыны. Урачыстая прэзентацыя зборніка адбылася ў інтэрактыўным холе гімназіі.
З вялікім жаданнем і цікавасцю адгукнуліся гімназісты на ўдзел ва Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Письмо Победителю”. Кожны ліст – гэта свядомае ўяўленне аб велічы подзвігу абаронцаў Айчыны. “ Если бы не ваш подвиг, не жили бы мы сейчас в мирной стране, не любовались бы цветущими садами, широкими полями, голубым небом. Хочу сказать тебе, прадедушка, чтобы ты не волновался. В нашей стране растёт достойное поколение молодых и энергичных патриотов. И мы помним ваш подвиг, ваши победы. И мы знаем цену этой победы»,- такія словы гучаць у звароце пяцікласніцы гімназіі. 7 мая 2015 года ва ўстанове адукацыі праводзілася акцыя “ Мы помнім пра мінулае дзеля будучыні”, якая пачалася ўрачыстым мітынгам. На свята былі запрошаны настаўнікі, гімназісты, іх бацькі, а таксама ветэран Вялікай Айчыннай вайны, выпускнік школы Курбат Уладзімір Аляксеевіч. З вялікім хваляваннем ён звярнуўся да прысутных, слёзы радасці і гонару блішчалі ў яго вачах. З удзячнасцю і павагаю слухалі прысутныя голас жывога сведкі трагічных падзей. Нягледзячы на тое, што прайшло шмат часу, у памяці захавалася ўсё: Свіслач пасляваенная, голад, разруха, …, а самае галоўнае - наступленне мірнага, шчаслівага, свабоднага жыцця! Калі мы ідзём у гімназію з боку вуліцы Янкі Купалы, нас сустракае малады яблыневы сад. Яблыні гімназісты пасадзілі ў гонар 65 – годдзя Вялікай Перамогі. Прайшло пяць гадоў. І працяг мерапрыемства адбыўся ў гэтым садзе сення. Акцыя – “ Кветкі Перамогі” – гэта своеасаблівая традыцыя: упрыгожыць нашу зямлю, унесці свой уклад ва ўвекавечванне памяці аб мінулым. Спачатку вучні разам з настаўнікамі, бацькамі і гасцямі павязалі чырвоныя і зялёныя стужкі на дрэўцах у гімназічным садзе, а потым высадзілі кусцікі бэзу вакол дзіцячай пляцоўкі. Цяпер кожнае дрэўца радуе позірк прыгажосцю бела – ружовых пялёсткаў. Вясну 70 – годдзя Перамогі сімвалізуе чырвона – зялёная стужка, упрыгожаная кветкамі яблыні. У адно зліваюцца і радасць ад вясновай прыроды, і гонар за вялікае свята. Апошнім акордам акцыі стала сумеснае выкананне песні “ День Победы”. На працягу правядзення мерапрыемства ўзнёслы і святочны настрой стваралі Кавальчук Анастасія, Хмурчык Кацярына, малодшыя школьнікі, якія выконвалі песні ваенна – патрыятычнага зместу. Ветэранаў, бацькоў, вучняў, настаўнікаў, гасцей, якія прынялі ўдзел у акцыі, аб’яднала глыбокае пачуццё патрыятызму, адданасці сваёй дзяржаве, незалежнай і мірнай. Напярэдадні вялікага свята хочам пажадаць усім беларусам, асабліва ветэранам, моцнага здароўя, поспехаў у справах і майскага настрою. Валянціна Славецкая, кіраўнік прэс – цэнтра ДУА “Гімназія №1 імя К.Каліноўскага г. Свіслачы” Гродзенскай вобласці Вернуться назад |